ТАСКА́НСКІ О́РДЭР,

адзін з архітэктурных ордэраў; разнавіднасць дарычнага ордэра, ад якога адрозніваецца адсутнасцю канелюраў, большай таўшчынёй калон і гладкім фрызам. Назва ад вобласці Таскана ў Цэнтр. Італіі (стараж. Этрурыя). Нясучыя часткі — гладкі ствол калоны з капітэллю і базай. Капітэль складаецца з шыйкі, якая злучае яе са ствалом калоны, эхіна і абака; антаблемент — з архітрава, гладкага фрыза і карніза. Як маст.-выразная форма Т.о. склаўся ў архітэктуры Стараж. Рыма. На Беларусі выкарыстоўваўся ў архітэктуры класіцызму (Мінская кірха, сядзібны дом у в. Нача Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл. і інш.).

В.​Ф.​Валошын.

Тасканскі ордэр.

т. 15, с. 449

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)